Top.Mail.Ru
71

Чаму пры здзелках з нерухомасцю могуць запатрабаваць даведку пра здароўе

Як натарыус вызначае, што чалавек дзеяздольны ў момант афармлення дагавора? Ці трэба перастрахоўвацца і прасіць даведку ад урача? У пытаннях разбіраліся спецыялісты Іна Новікава і Наталля Друсь.

— Натарыусы — не медыцынскія работнікі і не могуць паставіць дыягназ. Але натарыус абавязаны пераканацца ў тым, што асоба, якая прыйшла на прыём, знаходзіцца ў здаровым розуме і з’яўляецца дзеяздольнай. Як жа вызначаецца дзеяздольнасць? Вядома, гэта і візуальны агляд чалавека. Далей мы задаём пытанні, глядзім, як ён выкладае думкі, як лагічна адказвае на іх, заўважаем нейкія нестыкоўкі ў адказах. Ці разумее ён мэту свайго візіту і як яе фармулюе.

Аднак часам у натарыусаў узнікаюць сумненні, што чалавек нешта не разумее. Такое бывае, напрыклад, пры размове з пажылымі людзьмі: задаеш пытанні, пасля якіх яны бянтэжацца «Куды вы прыйшлі?» І вельмі часта чуеш адказ: «У паліклініку». У такім выпадку становіцца зразумела, што чалавек не ўсведамляе, што з ім адбываецца. І, вядома, у натарыуса ўзнікаюць сумненні.

Тады мы прапануем чалавеку прайсці псіхіятрычную альбо псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, — сказала натарыус.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю