Top.Mail.Ru
106

Чаму стала небяспечна пераходзіць па першых спасылках у Google? Міліцыя патлумачыла беларусам

Ва ўпраўленні па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Брэсцкага аблвыканкама патлумачылі, чаму стала небяспечна клікаць па першых спасылках у пошукавай выдачы Google. Ужо і туды паспелі прабрацца ашуканцы.



Аферысты пачалі актыўна прасоўваць фішынгавыя сайты ў топ выдачы. Схема атрымала назву SEO-poisoning. Ашуканцы выкарыстоўваюць узламаныя альбо кінутыя вядомыя дамены. Сайты выглядаюць легітымна — паднімаюцца ў Google.

Напрыклад, беларус хоча адкрыць старонку інтэрнэт-банкінгу або ўвайсці ў акаўнт якога-небудзь сэрвісу. Іх і падрабляюць ашуканцы, ведаючы, дзе аперацыі з грашыма.

Карыстальнік, не разабраўшыся, клікае па першай спасылцы ў выдачы — на падробленым сайце пакідае лагін і пароль. А далей усё па класіцы: узламаны рахунак, уцечка даных і крадзеж грошай. 

У міліцыі далі 4 рэкамендацыі:

  • не заходзіць у важныя сэрвісы праз пошукавік,

  • правяраць адрас сайта да ўводу даных,

  • карыстацца закладкамі ў браўзэры і двухфактарнай аўтэнтыфікацыяй,

  • не верыць высокай пазіцыі ў Google.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю