Top.Mail.Ru

Чаму варта задумацца аб добраахвотным страхаванні сваёй адказнасці?

Усе ўладальнікі аўто ведаюць: без абавязковай страхоўкі ездзіць нельга. Але ці дастаткова гэтага, каб адчуваць сябе абароненым на 100 %?


Як расказалі ў Міністэрстве фінансаў, у 2025 годзе сярэдняя выплата за шкоду, прычыненую ў выніку ДТЗ, склала 2,2 тысячы рублёў, а ўстаноўлены ліміт — 1 150 базавых велічынь. На сённяшні дзень гэта 51,8 тысячы рублёў. І быццам бы хапае, але статыстыка кажа пра іншае: летась было 65 выпадкаў (а ў 2024-м — цэлых 178), калі шкода перавышала гэты ліміт.

Важна ведаць!

Калі страхоўка не пакрывае ўсю шкоду, пацярпелы можа запатрабаваць праз іскавую заяву з вінаватага розніцу паміж выплатай па страхоўцы і рэальным памерам шкоды. Як адзначылі ў профільным міністэрстве, рашэнне — добраахвотнае страхаванне грамадзянскай адказнасці, яно пакрывае шкоду звыш ліміту, судовыя выдаткі і маральную шкоду пацярпелым.

— Такі поліс — ваша фінансавая падушка бяспекі на выпадак сур’ёзнага ДТЗ, — падкрэслілі ў Мінфіне, патлумачыўшы, што аформіць яго могуць як грамадзяне, так і арганізацыі, заключыўшы дагавор з адной з страхавых арганізацый краіны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю