Напэўна многія з нас задаваліся пытаннем, чаму выхадныя дні ўключаюцца ў водпуск, калі ў гэты час усё роўна не працуеш? Адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў патлумачыў.
Па словах юрыста, гэта адбываецца таму, што водпуск складаецца з каляндарных дзён, да якіх адносяцца як працоўныя, так і выхадныя. Пры гэтым адпускныя супрацоўніку той ці іншай арганізацыі таксама выплачваюцца цалкам, гэта значыць, за выхадныя дні ў тым ліку. Эксперт нагадаў, што заслужаны адпачынак можа пачынацца як з выходнага, так і з працоўнага, бо аплачваецца кожны дзень.
А вось дзяржаўныя святы і святочныя дні, якія прыпадаюць на перыяд водпуску, наадварот, у лік каляндарных дзён водпуску не ўключаюцца і не аплачваюцца, растлумачыў адвакат. Адбываецца гэта незалежна ад таго, на які дзень тыдня яны прыпалі (ч. 2 арт. 151 ПК). «Пачатак працоўнага водпуску са святочнага непрацоўнага дня не дапускаецца», — дадаў Уладзімір Гарбачоў.