Top.Mail.Ru

Чарга транспарту на ўезд у Польшчу павялічылася больш чым на 800 аўтамабіляў — ДПК

Колькасць грузавога і легкавога транспарту, які чакае ўезду ў Польшчу, з пятніцы павялічылася з амаль 1,4 тыс. да 2,2 тыс. адзінак. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.



Больш за ўсё грузавікоў знаходзіцца перад пунктам пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») — 650 велікагрузаў, легкавых аўто перад «Цярэспалем» («Брэст») — 940 легкавікоў. За два дні польскія кантралюючыя службы прынялі на сваю тэрыторыю 27% грузавога і 32% легкавога транспарту ад нормы.

350 фур чакаюць уезду ў Літву. Супрацоўнікі пунктаў пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») прапусцілі з Беларусі 25% фур.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю