Top.Mail.Ru

Чарговае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі запланавана на 27 красавіка

Задачы для «пяцёркі»


У парадак дня пасяджэння ўключана больш за 30 пытанняў, у тым ліку ў сферах лічбавага супрацоўніцтва, гандлёвых пагадненняў з партнёрамі з трэціх краін, тэхнічнага, мытнага рэгулявання, тарыфных ільгот, маркіроўкі і іншыя, паведамілі ў прэс-службе ўрада. 

Асаблівая ўвага будзе нададзена падрыхтоўцы пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбудзецца ў маі 2026 года ў Астане (Рэспубліка Казахстан).

Саветам ЕЭК таксама будзе разгледжана пытанне аб унясенні змяненняў у Правілы вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэт дзяржаўных (муніцыпальных) закупак, зацверджаных Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 23 лістапада 2020 года № 105. Змены накіраваны на забеспячэнне бесперашкоднага доступу да дзяржаўных закупак дзяржаў — членаў ЕАЭС.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю