Top.Mail.Ru

Чарговы тур чэмпіянуту краіны па футболе аказаўся надзвычай рэзультатыўным

У нядзелю матчам брэсцкага «Дынама» і бабруйскай «Белшыны» завяршыўся 16-ы тур нацыянальнага чэмпіянату па футболе. У дамашнім паядынку 16-га тура падапечныя Аляксандра Сяднёва разграмілі на сваёй арэне бабруйскую каманду з сухім лікам 4:0, пасля чаго «Дынама» ўзнялося на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.


А напярэдадні «Іслач» атрымала пятую вікторыю запар, адолеўшы на выездзе ў матчы-трылеры футбалістаў «Баранавічаў» з вынікам 4:3. «Гомель» уступіў на сваім полі «Віцебску» — 0:1, а дзяржынскі «Арсенал» у Барысаве прайграў «Мінску» — 1:2. У першым матчы 16-га тура магілёўскі «Днепр» у сябе дома тройчы вёў у ліку, але не ўтрымаў перамогу над аўтсайдарам турніру наваполацкім «Нафтанам», згуляўшы ўнічыю — 3:3.

Тры паядынкі перанесены на больш познія тэрміны: 

«Дынама» (Мінск)— «Славія» (Мазыр), БАТЭ (Барысаў)— «Нёман» (Гродна), «МЛ Віцебск» — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна). Становішча ў групе, якая лідзіруе, зараз такое: «Дынама» (Мінск) — 33 ачкі (14 матчаў), «МЛ Віцебск» — 31 (14), «Іслач» — 31 (15), «Дынама» (Брэст) — 27 (16), «Гомель» — 26 (16). У канцы турнірнай табліцы знаходзіцца «Нафтан», у якога сем ачкоў, на два балы больш у БАТЭ, у актыве «Белшыны» 11 ачкоў.

Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць нападаючы Цімафей Сіманенка («Гомель») і Яўген Юдчыц («Іслач»), якія забілі па восем мячоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю