Top.Mail.Ru

Чаркашына пра «Хрустальную ружу»: калі турнір арганізаваны з душой, на яго хочацца вяртацца

У сталіцы адбылася цырымонія адкрыцця міжнародных спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы «Хрустальная ружа», паведамляе БелТА.


Удзел у спаборніцтвах прымаюць каля 400 грацый з 15 краін — Беларусі, Расіі, Кітая, Германіі, Люксембурга, Казахстана, Марока, Філіпін, Азербайджана, Кыргызстана, Сірыі, ААЭ, Малдовы, Узбекістана і Таджыкістана. Дзяўчаты разыграюць медалі ў трох узроставых катэгорыях — сярод сеніёрак, юніёрак і прэ-юніёрак. На турнір заявіліся ў тым ліку лідары нацыянальнай каманды Аліна Гарнасько і Настасся Салас.

«Мастацкая гімнастыка — вельмі важны від спорту для нашай краіны, паколькі Беларусь з’яўляецца ў ім адным з заканадаўцаў мод. Мы захоўваем традыцыі, якія былі накоплены лепшымі майстрамі свету на працягу многіх гадоў. Нашы спаборніцтвы невыпадкова названы „Хрустальная ружа“, паколькі гэта цудоўная кветка, але зроблена з далікатнага матэрыялу. Мы павінны берагчы гэту кветку і з гонарам несці яе ў сваіх грацыёзных руках, — адзначыла старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Алена Скрыпель. — Мінск сабраў шмат гасцей, бачым вялікую цікавасць да турніру. Для нас асаблівы гонар прымаць у Беларусі адзіную двухразовую алімпійскую чэмпіёнку па мастацкай гімнастыцы Яўгенію Канаеву».

Афіцыйны старт «Хрустальнай ружы» 2025 года дала галоўны суддзя спаборніцтваў Любоў Чаркашына. «Сакрэт поспеху нашага турніру — у беларусах, якія, калі падыходзяць да нейкага праекта, то робяць яго „на ўра“ і вельмі душэўна. А калі нешта робіцца з душой, туды заўсёды хочацца вяртацца. Акрамя таго, „Хрустальная ружа“ — вельмі прыгожы старт. І размова не толькі пра тэлевізійную карцінку: сюды прыходзіць мноства гледачоў, а гімнасткі паказваюць сябе з найлепшага боку. Гэта дарагога варта», — сказала медалістка Алімпійскіх гульняў.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў у мнагабор’і вызначацца ў суботу. У нядзелю ў сталічным Палацы мастацкай гімнастыкі адбудуцца фіналы ў асобных практыкаваннях.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю