Top.Mail.Ru
326

Чарнецкі: у сферы мастацтва ёсць запыт на закулісныя спецыяльнасці

У сферы мастацтва ёсць запыт на закулісныя спецыяльнасці. Аб гэтым журналістам расказаў міністр культуры Руслан Чарнецкі, паведаміл карэспандэнт БелТА.



«Сёння ёсць запыт менавіта па закулісных спецыяльнасцях: мастак па святле, гукарэжысёр, загадчык пастановачнай часткі, гукатэхнік, святлоаператар. Гэта сапраўды складаныя, спецыфічныя прафесіі, якім трэба навучацца», — сказаў Руслан Чарнецкі.

«У нас шмат цырульнікаў і візажыстаў, але ніхто не навучае грымёраў. І цяпер ужо над гэтым вядзецца работа. Мы атрымалі зрэз з запытамі па спецыялістах у тэатральнай сферы, і гэта сітуацыя будзе выраўноўвацца і па вышэйшай адукацыі, і па сярэдняй спецыяльнай адукацыі», — дадаў ён.

Міністр культуры падкрэсліў, што інфармацыя збіраецца сярод прадстаўнікоў не толькі тэатральнай, але і іншых сфер культуры.

На яго думку, сёння маладых спецыялістаў можна прыцягваць сацыяльнымі льготамі. Пры гэтым іх неабходна падтрымліваць прафесійна і даваць ім магчымасць развівацца ў сваёй творчасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю