Top.Mail.Ru
69

Часовыя работы ў Беларусі: хто можа ўладкавацца і колькі вакансій адкрыта

Хто можа ўладкавацца на часовыя работы ў Беларусі, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.


У Мінпрацы адзначылі, што ў банку вакансій ужо зараз даступна каля 4,5 тыс. прапаноў на аплатныя часовыя работы. У 2025 годзе такі від занятасці выбралі больш як 33 тыс. беларусаў.

Удзельнічаць у часовых работах могуць афіцыйна зарэгістраваныя беспрацоўныя, працаўладкаваныя (у водпуску або на падпрацоўцы), пенсіянеры і студэнты (у перыяд канікулаў).

Асноўныя напрамкі работ вясной уключаюць сельскую гаспадарку (пераборка, затарванне прадукцыі, работа ў цяпліцах, ачыстка палёў ад камянёў), будаўніцтва і добраўпарадкаванне (будаўнічыя і дапаможныя работы, азеляненне тэрыторый), ЖКГ і экалогія (збор, сартаванне і перапрацоўка другаснай сыравіны і адходаў). Апошняя катэгорыя даступна круглы год.

Аплата працы ў сярэднім складзе ад 40 да 50 рублёў за дзень, а ў асобных рэгіёнах можа дасягаць 140 рублёў і больш. Памер аплаты залежыць ад прадукцыйнасці працы. Акрамя таго, часта арганізуецца бясплатны падвоз да месца працы. З работнікам заключаецца тэрміновы працоўны або грамадзянска-прававы дагавор.

Для працаўладкавання неабходна звяртацца ў службу занятасці па месцы жыхарства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю