«Мы ўважліва слухалі зварот да беларускага народа і парламента Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Кожны жыхар і госць нашай краіны на свае вочы бачыць тое, што агучана ў гэтым пасланні. Краіна працягвае развівацца, эканоміка стабільна працуе, забяспечваецца вялізны сацыяльны пакет для нашых людзей, на нашых вуліцах бяспечна. Акрамя таго, мы працягваем умацоўваць свой суверэнітэт і незалежнасць, у тым ліку дзякуючы інавацыйным вытворчасцям, імпартазамяшчэнню. Вядома, Прэзідэнт вылучыў перспектыўныя напрамкі работы, у якіх неабходна паскорыцца, у тым ліку тэхналагічнае абнаўленне, стварэнне новых вытворчасцяў. І часу на разварушванне няма».
Наталля Капрыленка