Стаў вядомы склад беларускай каманды па спартыўнай гімнастыцы на чэмпіянат свету 2025 года, паведамляе БелТА.
Галоўны старт сезона пройдзе з 19 па 25 кастрычніка ў сталіцы Інданезіі Джакарце. У мужчынскую каманду ўвайшоў Ягор Шарамкоў, які паспрачаецца за ўзнагароды ў сваіх каронных відах: вольных практыкаваннях і апорным скачку. На спаборніцтвы на брусах, кані і перакладзіне заяўлены Алег Цясельскі. У жанчын на брусах і на бервяне выступіць Алена Цітавец, а Кіра Магарэвіч адпрацуе на ўсіх чатырох снарадах.
Сёлета Шарамкоў і Цітавец перамагалі на этапе Кубка свету ў Баку, а таксама станавіліся прызёрамі Кубка Расіі ў Новасібірску. Медаль этапу Кубка свету ёсць і ў актыве Магарэвіч, а Цясельскі ўзнімаўся на подыум Кубка наймацнейшых спартсменаў.