Юныя штангісты разыграюць медалі ў дзвюх узроставых катэгорыях-у юніёраў да 17 гадоў і сярод моладзі не старэйшых за 20 гадоў. Нашу каманду на планетарным форуме прадставяць трое хлопцаў (U20) і адна дзяўчына (U17). Першым з беларусаў на памост выйдзе Артур Якушаў, які 1 мая пазмагаецца за прызы ў катэгорыі да 67 кг.у суботу ў Перу выступіць сярэбраны прызёр леташняга маладзёжнага чэмпіянату свету Ігнат Паўлюкавец (да 96 кг), у гэты ж дзень удзел у спаборніцтвах прыме Марыя Іванова (да 71 кг). Турнір у вазе да 109 кг, дзе заяўлены наш Емяльян Маскалёў, пройдзе 5 мая.
Першынство планеты па цяжкай атлетыцы 2025 года сабрала ў Ліме больш за 530 штангістаў з 78 краін. На мінулым чэмпіянаце свету сярод моладзі, які праходзіў у мінулым верасні ў іспанскім Леонэ, беларускія спартсмены заваявалі дзевяць узнагарод-чатыры залатыя і пяць сярэбраных.