Магіляўчанін даведаўся пра гэта ў выніку судовай экспертызы па устанаўленні бацькоўства ў адносінах да чатырох дзяцей, якіх ён выхоўваў і лічыў роднымі.
Магіляўчанін даведаўся пра гэта ў выніку судовай экспертызы па устанаўленні бацькоўства ў адносінах да чатырох дзяцей, якіх ён выхоўваў і лічыў роднымі.
— Маці гэтых дзяцей звярнулася ў суд з просьбай спагнаць з былога 41-гадовага мужа аліменты на іх утрыманне, паведаміўшы, што добраахвотна ён даваць грошы не жадае, — расказала падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — Мужчына ж звярнуўся ў суд з сустрэчным іскам аб выключэнні запісу аб яго бацькоўстве з акту аб нараджэнні дзяцей. Ён аргументаваў, што за шэсць гадоў сумеснага жыцця ў яго з былой жонкай склаліся вельмі непрыязныя адносіны. Пара разышлася, але ён працягваў сустракацца з дзецьмі і забяспечваць іх. У апошнія гады адносіны паміж былымі сужэнцамі настолькі пагоршыліся, што жанчына стала адмаўляць у сустрэчы з дзецьмі. А пасля і наогул сказала, што гэта не яго дзеці.
Падчас правядзення судовай медыцынскай генетычнай экспертызы высветлілася, што магіляўчанін сапраўды не мае адносінаў да нараджэння ніводнага з чатырох дзяцей.
У ДКСЭ нагадалі, што генетычнае абследаванне на пацвярджэнне бацькоўства можна прайсці і па асабістай заяве. Біялагічныя ўзоры прымаюцца ў Магілёве, Бабруйску, Горках, Бялынічах, Быхаве, Касцюковічах, Крычаве, Асіповічах. Экспертыза доўжыцца 30 дзён.
Нэлі ЗІГУЛЯ