Top.Mail.Ru

Чацвёра грамадзян Беларусі загінулі ў ДТЗ у Грузіі, 15 атрымалі траўмы

У выніку ДТЗ у рэгіёне Гурыя (Аджарыя, Грузія) чацвёра грамадзян Беларусі загінулі, пятнаццаць чалавек, сярод якіх шэсць непаўналетніх дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.



Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 12 жніўня з удзелам мікрааўтобуса «Мерседэс-Спрынтар», у якім знаходзіліся 19 грамадзян Беларусі.

«Паводле прадстаўленай МУС Грузіі інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса не забяспечыў бяспечнае кіраванне транспартным сродкам, у выніку чаго мікрааўтобус з’ехаў з дарогі і ўпаў у цясніну», — праінфармавалі ў МЗС.

 

Чатыры чалавекі дастаўленыя ў бальніцы гарадоў Азургеці і Чахатауры. Адзінаццаць чалавек — у Рэспубліканскую бальніцу Батумі. Двое знаходзяцца ў рэанімацыі. Паводле інфармацыі галоўнага ўрача, іх стану нічога не пагражае.

«Пасольства Беларусі ў Грузіі аказвае ўсё неабходнае консульскае садзейнічанне. Консул Беларусі ў Грузіі ўжо выехала на месца здарэння», — адзначылі ў МЗС.

Фота ambebi.ge

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю