На МКАД сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 9.00 у раёне 19-га км знешняга кальца МКАД у выніку невыканання бяспечнай дыстанцыі адбылося сутыкненне чатырох аўтамабіляў: Renault, Mercedes і грузавых аўтамабіляў ГАЗ і Iveco. 23-гадовая пасажырка аўтамабіля Iveco дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што вадзіцель абавязаны выконваць такую дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, якая б дазволіла пазбегнуць сутыкнення ў выпадку экстранага тармажэння або спынення.