Top.Mail.Ru
106

Чатыры чалавекі загінулі ў Беларусі пры пажарах за суткі

Пры пажарах у Беларусі за суткі загінулі чатыры чалавекі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


У Магілёўскай вобласці 26 лютага адбыліся два пажары, і абодва скончыліся гібеллю людзей. Раніцай у службу МНС паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным жылым доме ў в. Палавінны Лог Магілёўскага раёна. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС 69-гадовы гаспадар разам з 75-гадовай жонкай выйшлі з дома самастойна. На вуліцы жанчына страціла прытомнасць. Рэанімацыйныя дзеянні работнікаў хуткай меддапамогі, аказаліся бяссільныя, жанчына памерла. У выніку пажару знішчаны дах, часткова пашкоджана перакрыцце, закурана маёмасць у доме. Прычына здарэння высвятляецца.

Увечары ратавальнікі таксама выязджалі на ліквідацыю пажару ў аг. Буйнічы Магілёўскага раёна, дзе гарэў падвал дома і ўтварылася шчыльнае задымленне. Суседзі паведамілі, што ўнутры мог знаходзіцца чалавек. На падлозе ў памяшканні без прыкмет жыцця быў знойдзены мужчына 1974 года нараджэння, які ажыццяўляў догляд за домам. Пошук загінулага быў ускладнены высокай тэмпературай і шчыльным задымленнем. У выніку пажару часткова знішчана маёмасць у падвале. Прычыну здарэння ўстанаўліваюць спецыялісты.

Ахвярамі агню сталі і два жыхары Гродзенскай вобласці. 26 лютага ў 05.32 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў в. Бялевічы Іўеўскага раёна, дзе знойдзены загінулы гаспадар 1987 года нараджэння. У той жа дзень у 15.41 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў в. Шынкаўцы Шчучынскага раёна. Там знойдзены загінулы гаспадар 1957 года нараджэння. Прычыны пажараў і гібелі ў абодвух выпадках высвятляюць спецыялісты.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю