Эталон дзіцячай дашкольнай установы.
Пра дзіцячы садок № 41 Мазыра напісаць немагчыма. Там трэба пабываць і ўбачыць усё на свае вочы.

З моманту ўрачыстага адкрыцця (14 красавіка 2021 года) гэтая дашкольная ўстанова Мазыра стала адным з месцаў экскурсійных маршрутаў для гасцей.
Задумка брэсцкіх праекціроўшчыкаў з «Брэстпраекта» складалася ў тым, што спраектаваны імі дзіцячы сад павінен стаць абсалютам, як па вонкавым абліччы, так і па ўнутранаму свайму напаўненню. Пры гэтым усе патрабаванні дзяржаўных стандартаў у будаўніцтве дзіцячых дашкольных устаноў павінны быць безумоўна выкананы. Усе групавыя памяшканні і зоны знаходжання дзяцей павінны быць зручнымі, а матэрыялы, якія прымяняюцца пры будаўніцтве, — адпавядаць патрабаванням экалогіі.
Будаўнікі і падрадчыкі ААТ «Мазырбуд» не падвялі — усе задумкі архітэктараў яны ўвасобілі ў рэальнасць. Дзякуючы іх прафесіяналізму дзіцячы садок быў узведзены якасна і ў тэрмін.

Матэрыяльна-тэхнічная база ў дзіцячым садку поўнасцю адпавядае дзяржаўным стандартам: 17 групавых памяшканняў, 2 фізкультурныя залы, прэс-цэнтр, малая трэнажорная зала, басейн, музычны цэнтр і зала рэкрэацыі, камп’ютарны клас, блок эстэтычнага выхавання (лега-цэнтр, творчы і гульнявы пакой), пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, харчовы блок, стварэнне ўмоў безбар’ернага асяроддзя для фізічна аслабленых дзяцей... Усё гэта ўвасоблена на практыцы.
У першы год сваёй работы дзіцячы садок прыняў 366 выхаванцаў. Унутранае напаўненне пачалося адразу з моманту адкрыцця дзіцячага сада — створаны міні-музеі «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны», «Мір твайму дому: гісторыя, традыцыі», «Мы памяць беражліва захоўваем». Міні-музеі з першага ж дня работы сталі месцам, дзе ярка праяўляецца дапытлівасць малых, творчае мысленне і першыя ўрокі патрыятызму — беражлівыя адносіны да культуры і гісторыі роднага горада і краіны.
Сістэма дадатковага выхавання прадстаўлена аб’яднаннямі па інтарэсах — «Харэаграфія», «Дзіцячы фітнес», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Тэхнічнае канструяванне», «Інфарматыка без разеткі», «Лабараторыя адкрыццяў».

Адметнай асаблівасцю гэтага дзіцячага сада ад іншых дашкольных устаноў з’яўляецца тое, што пры навучанні дзяцей выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя сродкі навучання. Камп’ютарны клас аснашчаны абсталяваннем, якое дазваляе адначасова працаваць 10-ці карыстальнікам. Ён мае інтуітыўна зразумелы для дзяцей інтэрфейс. Актыўна выкарыстоўваюцца методыкі здароўезберажэння, уключаючы выкарыстанне стэп-платформ, фітболаў, балансавальных дарожак, гімнастычных комплексаў і інтэрактыўных спартыўных зон.
З моманту свайго адкрыцця гэтай дашкольнай установай сумесна з Беларускай алімпійскай акадэміяй паспяхова рэалізуецца праект «Марафон алімпійскай адукацыі». Усе чатыры гады дзіцячы садок № 41 прызнаецца лепшым сярод дашкольных устаноў Беларусі.
Час бяжыць хутка і ўжо адбыўся першы выпуск хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прыйшлі сюды ў 2021 годзе.
— Наш першы выпуск — гэта сімвал росту і развіцця, пачатак традыцый, якія будуць працягвацца з кожным новым пакаленнем дзяцей. Гэта вынік вялікай працы выхавацеляў дашкольнай адукацыі, памочнікаў выхавацеля, музычных кіраўнікоў і кіраўнікоў фізічнага выхавання, усяго калектыва дзіцячага сада. Іх падтрымка, клопат і прафесіяналізм дапамаглі дзецям здабыць упэўненасць, веды і гатоўнасць да школьнага жыцця, — сказала загадчыца дзіцячага сада № 41Вольга Шаўчэнка.

Калі я ўпершыню пабываў у гэтым дзіцячым садку, то мае першыя эмоція была простымі — гэта Палац дзяцінства. На сёння гэта эталон дзіцячай дашкольнай установы.
Мікалай КАЛІНІН