Беларусы заваявалі 25 медалёў ХХІІ Міжнароднага турніру па боксе памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Ільіча Лівенцава, які прайшоў у сталічным Палацы спорту.
Удзел у спаборніцтвах прынялі 100 спартсменаў з Беларусі, Кітая, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, якія вызначылі прызёраў у 19 вагавых катэгорыях (11 — у хлопцаў і 8 — у дзяўчат). У актыве нашых баксёраў 4 залатыя, 9 сярэбраных і 12 бронзавых узнагарод. Перамогі ў фіналах атрымалі Юлія Апанасавіч (да 52 кг), Аліна Вэбер (да 81 кг), Данііл Крывіч (да 71 кг) і Мікіта Нагорных (звыш 98 кг).