Top.Mail.Ru
334

Чайкоўскі дапамог «Лакаматыву» выйграць Маскоўскі турнір па пляжным футболе

Беларускія майстры пляжнага футбола сталі прызёрамі буйнога турніру ў Маскве, паведамляе БелТА.


Адзін з лідараў зборнай Беларусі Мікіта Чайкоўскі разам з таварышамі па маскоўскім «Лакаматыве» заваяваў золата, перамогшы ў вырашальным паядынку Іранскі «Галсапуш» з лікам 8:3. У складзе іранскай каманды выступалі беларусы Аляксандр і Міхаіл Кірылавы. Масквічы выйгралі ўсе чатыры сустрэчы, Чайкоўскі адзначыўся двума забітымі мячамі. 

Чэмпіён Беларусі - магілёўскі ЦАР, у складзе якога пад кіраўніцтвам вопытнага трэнера Вадзіма Бакача выступалі ў асноўным маладыя гульцы, заняў шостае выніковае месца. На першым этапе ў папярэдняй групе А магілёўчане абыгралі казахстанскую каманду «Малайсары» (6:4), а таксама саступілі «Лакаматыву» (2:5) і клубу «Аль Махмаль» з Саудаўскай Аравіі (3:5). У стыкавым паядынку за пятую выніковую пазіцыю беларусы прайгралі бразільскаму «Карынтыянсу» з Сан-Паўлу (3:5). У гэтых матчах Вадзім Бокач забіў чатыры мячы.

У астатнія летнія дні ЦАР разам з іншымі клубамі прыме ўдзел у заключных турах чэмпіянату Беларусі і розыгрышы Кубка краіны. У бліжэйшы ўік-энд (9-10 жніўня) у Шчучыне пройдзе трэці тур нацыянальнага першынства, а 23-24 жніўня там жа вызначыцца чэмпіён і прызёры. Кубкавыя баталіі пройдуць 30-31 жніўня. 

Затым найлепшыя беларускія гульцы будуць рыхтавацца да суперфіналу Еўралігі. З 4 па 7 верасня каманда Нікаласа Альварада правядзе вучэбна-трэніровачны збор у расійскім Санкт-Пецярбургу, а потым адправіцца ў італьянскі Віярэджа на вырашальны этап галоўнага кантынентальнага турніру. Акрамя зборнай Беларусі ў суперфінале выступяць каманды Партугаліі, Украіны, Іспаніі, Італіі, Даніі, Швейцарыі і Францыі. У двух папярэдніх сезонах беларусы станавіліся ўладальнікамі бронзавых узнагарод Еўралігі, а ў 2021 годзе ўзялі срэбра.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю