Дакументам устаноўлены індэкс росту кошту будаўніцтва жылля для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё » ў памеры 42,94 (у цяперашні час — 38,97).
Індэкс штоквартальна разлічваецца для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на падставе даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці аб сярэднім кошце днаго квадратнага метра агульнай плошчы жылля, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, за папярэдні квартал у параўнанні з коштам яго будаўніцтва на 31 снежня 1991 года.
«У адпаведнасці з Законам ад 6 ліпеня 1993 года № 2468-ХІІ „Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь“ грамадзяне і члены іх сем’яў, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якія валодаюць прыватызацыйнымі чэкамі „Жыллё“, могуць выкарыстоўваць іх для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва, для рэканструкцыі блакіраваных, аднакватэрных жылых дамоў, а таксама долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве, набыцця жылых памяшканняў шляхам пакупкі, пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках арганізацый, атрыманых і выкарыстаных на названыя мэты», — пазначана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Прыватызацыйныя чэкі «Жыллё» не падлягаюць адчужэнню, за выключэннем выпадкаў дарэння іх па натарыяльна засведчаным дагаворы мужу (жонцы), бацькам, дзецям, усынавіцелям (удачарыцелям), усыноўленым (удачароным), родным братам і сёстрам, дзеду, бабцы, унукам, пераходзе права ўласнасці ў парадку атрымання ў спадчыну альбо па рашэнні суда.
Рашэнне аблвыканкама ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.