Top.Mail.Ru
263

Чалябінская вобласць зацікаўлена нарошчваць тавараабарот і ўмацоўваць кааперацыйныя сувязі з Беларуссю

Чалябінская вобласць зацікаўлена нарошчваць тавараабарот і ўмацоўваць кааперацыйныя сувязі з Беларуссю. Аб гэтым заявіў губернатар Чалябінскай вобласці Аляксей Тэкслер у час сустрэчы з першым намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі Мікалаем Снапковым, паведамляе БелТА.



«У Беларусі мы з першых хвілін адчулі па-сапраўднаму братэрскі прыём. Вялікі вам дзякуй за гасціннасць. Наша дэлегацыя — гэта прадстаўнікі не толькі ўрада Чалябінскай вобласці, але і розных прадпрыемстваў. Праводзім перагаворы. Упэўнены, што мы прапрацуем прапановы і падпішам новыя кантракты», — сказаў Аляксей Тэкслер.

Чалябінская вобласць плануе ўдзельнічаць у міжнароднай выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь», якая пройдзе 29 верасня — 1 кастрычніка ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Прыедуць прадстаўнікі бізнесу, зацікаўленыя ў развіцці ўзаемадзеяння з Беларуссю.

«Кіраўнікі дзяржаў ставяць перад намі задачу павялічваць кааперацыйныя сувязі, нарошчваць тавараабарот і ў цэлым эканамічнае ўзаемадзеянне. Мы гэту задачу вырашаем. За апошнія гады растуць пастаўкі беларускіх тавараў у Чалябінскую вобласць. Мы такім спосабам у многім замяшчаем прадукцыю з далёкага замежжа, недружалюбных краін. У нас вялікі ўзаемны інтарэс гэту работу прадаўжаць», — падкрэсліў губернатар.

На пастаяннай аснове функцыянуюць рабочыя групы, наладжана актыўнае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. «Наш рэгіён актыўна развівае прамысловую рабатызацыю, вырабляем і ўкараняем у сябе прамысловых робатаў. Гэта становіцца вельмі важным у любым тэхналагічным працэсе. Павышэнне прадукцыйнасці працы — аснова эканамічнага росту сёння. Ёсць прапановы аб узаемадзеянні. Гатовы разглядаць лакалізацыю вытворчасці робатаў тут. Мне здаецца, гэта можа быць новым вялікім кірункам нашага супрацоўніцтва. Тэма рабатызацыі стратэгічная, яна дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў», — адзначыў Аляксей Тэкслер.

«Але наша супрацоўніцтва не абмяжоўваецца толькі эканомікай. Кааперацыйныя сувязі — аснова нашага ўзаемадзеяння. Мы актыўна працуем таксама ў гуманітарнай сферы, у сферы культуры, адукацыі. Мы зацікаўлены рэалізоўваць сумесныя праекты ў сферы навукі і адукацыі», — рэзюмаваў губернатар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю