Top.Mail.Ru
70

Чукотка прапануе Беларусі развіваць турызм

Чукотка прапануе Беларусі актывізаваць супрацоўніцтва ў турызме і гатовая прадугледзець для гэтага канкурэнтныя цэны. Пра гэта заявіў журналістам губернатар Чукоцкай аўтаномнай акругі Расіі Уладзіслаў Кузняцоў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелТА.

«Нам вельмі хочацца паказаць нашу акругу. Мы далёка. Можа, гэта і цікава, бо ў нас ёсць тое, чаго няма тут. Гэта бязмежныя снежныя абшары тундры, гэта неверагодная па сваёй прыгажосці і разнастайнасці фаўна, белыя мядзведзі (на востраве Урангеля знаходзіцца самае вялікае пагалоўе белых мядзведзяў). Гэта кіты. Уздоўж берагоў запаведніка «Берынгія», які знаходзіцца ў нас, праходзіць зона міграцыі кітоў. Іх можна ўбачыць. Можна зрабіць сэлфі з кітом — гарантаваная гісторыя», — сказаў кіраўнік рэгіёна.

На заўвагу аб тым, што кошт такой паездкі ў сілу геаграфічнай аддаленасці і іншых фактараў даволі вялікі, Уладзіслаў Кузняцоў адказаў: «Мы прадугледзім спецыяльную тарыфную сетку». 

«Калі нешта развіваць, то прадугледжваць, каб гэта было і цікава, і канкурэнтна. Таму, я спадзяюся, мы з калегамі адпрацуем такія варыянты прапаноў па стандартных маршрутах, якія дакладна будуць цікавыя і эканамічна канкурэнтныя», — дадаў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю