Top.Mail.Ru
274

Чвэрцьфінал чэмпіянату свету па праграмаванні пройдзе ў БДУ

З 15 па 17 лістапада Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прыме чвэрцьфінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў (ICPC). У спаборніцтве возьмуць удзел 56 каманд з 14 беларускіх ВНУ і Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта.


Найбольш шматлікія дэлегацыі прадставяць БДУ (12 каманд) і БДУІР (11 каманд). Таксама ў спаборніцтвах выступяць студэнты з БНТУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, БДТУ, БрДУ імя А. С. Пушкіна, ГДТУ імя П. А. Cухога, ГДУ імя Ф. Скарыны і іншых універсітэтаў краіны, а таксама дзве каманды з Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта.

У рамках адборачнага тура ўдзельнікі за пяць гадзін павінны будуць рашыць да 12 задач, распрацаваўшы матэматычныя мадэлі, алгарытмы і праграмы для іх рашэння. Лепшыя каманды выйдуць у паўфінал чэмпіянату свету па праграмаванні ВНУ Паўночнай Еўразіі, які пройдзе 15-17 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

Адзначым, БДУ з 1998 года з’яўляецца ўладальнікам сертыфіката ўніверсітэта — арганізатара рэгіянальных адборачных чвэрцьфінальных спаборніцтваў чэмпіянату па праграмаванні сярод студэнтаў.

ICPC — найбуйнейшае міжнароднае спаборніцтва па праграмаванні сярод студэнтаў, якое праводзіцца з 1977 года. Каманды БДУ прымаюць удзел з 1995 года і неаднаразова станавіліся прызёрамі фінальных этапаў, уключаючы «золата» 2004 года і тры «срэбра».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю