Top.Mail.Ru

Чым быў адметны працоўны тыдзень сенатараў?

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Граніт» Эдуард Гаўрылковіч правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у РУВП «Граніт». Да сенатара звярнуўся настаяцель храма Святога велікамучаніка Георгія Пераможца в. Мокрава-Сінкевічы Лунінецкага раёна з просьбай аб дапамозе ў арганізацыі збору добраахвотных ахвяраванняў на рамонт храма. Звярталіся і з канструктыўнымі прапановамі, напрыклад аб перайменаванні адной з вуліц горада Мікашэвічы ў гонар Івана Канапацкага, які гераічна змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Прыемна, што на прыём прыходзяць не толькі з праблемнымі пытаннямі, але і з добрымі грамадзянскімі ініцыятывамі. Бо галоўная мэта асабістых прыёмаў грамадзян — пачуць пытанні, якія хвалююць людзей, максімальна падтрымаць добрыя ініцыятывы, эфектыўна і аператыўна дапамагчы ў іх вырашэнні», — адзначыў Эдуард Гаўрылковіч.


Член Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Марковіч правяла прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Сарочынскім сельскім выканаўчым камітэце. Грамадзяне звярталіся да сенатара па пытаннях выдалення аварыйных дрэў на могілках, вулічным асвятленні і іншых. Усім дадзены разгорнутыя тлумачэнні, асобныя пытанні ўзяты на кантроль.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алена Жураўлёва правяла асабісты прыём грамадзян у Капыльскім сельскім выканаўчым камітэце. Да сенатара звярнуліся трое грамадзян па пытаннях мадэрнізацыі электрычных сетак, даступнасці электраабагрэву, паляпшэння якасці вады, даступнасці інтэрнэту і мабільнай сувязі. Пасля прыёму грамадзян Алена Жураўлёва абмеркавала вырашэнне праблемных пытанняў з мясцовым кіраўніцтвам. Таксама сенатар сустрэлася з дэпутатамі Капыльскага сельсавета. Асноўнымі тэмамі для абмеркавання сталі добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў, знос старых дамоў і далучэнне зямель у гаспадарчы абарот, паляпшэнне якасці вады, даступнасць інтэрнэту і мабільнай сувязі, работа з людзьмі, не задзейнічанымі ў эканоміцы.

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Не толькі з праблемамі, але з ініцыятывамі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю