Top.Mail.Ru

Чым цяпер зоймецца былы віцэ-прэм’ер Шулейка? Лукашэнка падзяліўся падрабязнасцямі

Былы віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка, які курыраваў ва ўрадзе сферу АПК, накіроўваецца на работу на канкрэтны ўчастак у Гродзенскую вобласць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае БелТА.

«Юрый Вітольдавіч Шулейка ў нас накіроўваецца на работу на канкрэтны ўчастак у Гродзенскую вобласць. Гэта таксама для нас такая добрая дапамога ў Гродзенскай вобласці. І ён павінен разумець, што туды не адпачываць ідзе. А мы ад яго чакаем, я перш за ўсё чакаю, выніку ў галіне сельскай гаспадаркі і арганізацыі справы ў сельскай гаспадарцы і ў перапрацоўцы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён даручыў актыўна падцягваць і падключаць Юрыя Шулейку да адпаведнай работы ў рэгіёне.

Як паведамлялася, новым віцэ-прэм’ерам па пытаннях АПК прызначаны Аляксандр Ломскі, які да цяперашняга часу займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Беларусі — інспектара па Брэсцкай вобласці. А да гэтага працаваў на пасадзе першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю