Нотка садружнасці, складаныя праграмы.
Якія новыя ўзнагароды ўручаць юным вакалістам, як рыхтуецца прэтэндэнтка ад Беларусі да творчага спаборніцтва на «Славянскім базары ў Віцебску», раскажам у гэтым матэрыяле.
Асноўныя мерапрыемствы ХХХІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдуць з 10 па 13 ліпеня. Аднак ужо на 8-е запланавана жараб’ёўка ўдзельнікаў XXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск». Беларусь у ім прадставіць Амалія Сухан. Педагогі па вакале расказалі, што юная вакалістка займаецца штодзень, асвойвае новую праграму, таму што сёлета змянілі палажэнне конкурсу. Упершыню дзецям трэба выканаць вядомую песню з мультфільма, а таксама прадставіць славянскі хіт у суправаджэнні аркестра.
Сама Амалія расказае, што разам з настаўнікамі выбрала песню з поўнаметражнага анімацыйнага фільма «Кароль Леў» — Circle of Life. Кампазіцыяй другога конкурснага дня стане «Песня аб далёкай Радзіме» з кінафільма «17 імгненняў вясны». «Гэта два розныя матэрыялы. Гэта і ўскладняе працу, але пры гэтым, сказала яна, дае асабіста ёй магчымасць папрацаваць з такімі песнямі, з якімі не факт, што папрацавала б у звычайным жыцці. І гэта вельмі цікава. Дзве кардынальна розныя песні, яны абедзве складаныя. «У песні з мультфільма мы выкарыстоўваем прыёмы, якія я яшчэ ніколі да гэтага не спрабавала», — адзначыла Амалія Сухан.
З Амаліяй працуе вялікая каманда, дзяўчынка вучыцца і акцёрскаму майстэрству, і харэаграфіі. Канкурсантка таксама лічыць, што для першай песні, з мультфільма, у яе будзе цікавы касцюм, а для другой — стрыманы, які адпавядае словам і музыцы, і з глыбокім сэнсам, які раскрыецца на выступленні юнай артысткі. Яна сказала, што дзеля выканання славянскага хіта адпрацоўвае не толькі вакал. «Гэтую песню трэба менавіта пражыць, расказаць зале. Гэта яшчэ больш складана, таму што песня з вялікім сэнсам. І для вакаліста важна быць артыстам, умець расказаць гісторыю гледачам. Гэта тое, што мы адпрацоўваем на акцёрскім майстэрстве», — падкрэслівае Амалія.

Яна і яе каманда настроены на перамогу і імкнуцца толькі да вышэйшай узнагароды. «Застаўся час дапрацаваць нейкія моманты, але ў прынцыпе мы ўжо гатовы прадстаўляць нашу краіну і перамагаць», — запэўніла будучая дзіва.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення— начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Мінкульта Беларусі Іна Адамовіч паведаміла, што сёлета на дзіцячым музычным конкурсе ўпершыню будзе ўручана спецыяльная прэмія ад Выканаўчага камітэта СНД «Хрустальная нотка садружнасці».
Журы дзіцячага конкурсу ўзначаліць заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Яўген Алейнік.
Паводле БЕЛТА