Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі можа быць слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцах парывы могуць дасягаць 14 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 16-22 градусы, максімальная днём — ад 28 па поўначы да 38 градусаў па поўдні.
«Максімальная тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў на большай частцы тэрыторыі краіны, а па поўдні ў многіх раёнах — 35-38 градусаў. Днём 6 жніўня ў многіх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра таксама дасягне 35-40 градусаў, месцамі 30-34 градусы», — адзначылі ў Белгідрамеце.