Top.Mail.Ru

«Чыжоўка-Арэна» прыме адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы па фехтаванні

З 27 мая па 3 чэрвеня на базе сталічнай «Чыжоўка-Арэны» пройдзе адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы — Кубак мацнейшых спартсменаў па фехтаванні, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.



Удзел у турніры прымуць больш за 200 лепшых фехтавальшчыкаў Беларусі і Расіі, якія разыграюць 12 камплектаў узнагарод (па шэсць асабістых і камандных). Праграму Кубка мацнейшых адкрыюць рапірысты: 27 мая выступяць мужчыны, на наступны дзень на дарожкі выйдуць жанчыны, 29 мая адбудуцца камандныя турніры. З 30 мая па 1 чэрвеня прызёраў вызначаць шпажысты, 2 і 3 чэрвеня будуць спаборнічаць прадстаўнікі фехтавання на шаблях.

На мінулагоднім адкрытым чэмпіянаце Саюзнай дзяржавы па фехтаванні ў Мінску нашы спартсмены заваявалі два медалі. У асабістым турніры шаблістаў бронзавым прызёрам стаў Сяргей Кісель, таксама трэцяе месца заняў беларускі квартэт у мужчынскім камандным заліку ў шпажыстаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю