Top.Mail.Ru
170

Чжан Цінвэй: Кітай гатовы разам з Беларуссю адстойваць праўду аб выніках Другой сусветнай вайны

Кітай гатовы сумесна з Беларуссю цвёрда стаяць на варце вынікаў Другой сусветнай вайны і міжнароднай справядлівасці. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшыня Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая Чжан Цінвэй на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.


Ён расказаў, што кітайская дэлегацыя да мерапрыемства на высокім узроўні пабывала на плошчы Перамогі ў Мінску, усклала вянкі да манумента, ушанаваўшы памяць вялікіх герояў Беларусі, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне. Карыстаючыся выпадкам, Чжан Цінвэй павіншаваў беларускага лідара з 80-годдзем Вялікай Перамогі. «Беларускі народ прыняў першы ўдар, выдужаў і выявіў гераізм і патрыятызм. Гэта не можа не выклікаць у нас захаплення, мы высока ацэньваем і важны ўклад беларускага народа ў перамогу ў сусветнай антыфашысцкай вайне, — падкрэсліў ён. — Няўхільна забяспечваючы мір ва ўсім свеце, кітайскі бок гатовы сумесна з беларускім бокам цвёрда стаяць на варце вынікаў Другой сусветнай вайны і міжнароднай справядлівасці, фармаваць супольнасць адзінага лёсу чалавецтва».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю