Top.Mail.Ru
179

Да 10 гадоў пазбаўлення волі. За хабар затрыманы дырэктар сельгасарганізацыі

Аператыўнікамі УБЭЗ УУС Віцебскай вобласці выяўлены факты атрымання хабару кіраўніком прадпрыемства. Аб гэтым БелТА паведамілі ў МУС.



Як устаноўлена, дырэктар сельгасарганізацыі на Міншчыне дапамог камерцыйнай фірме выйграць конкурс на пастаўку запасных частак для рамонту тэхнікі. За свае паслугі ён атрымаў амаль Br20 тыс.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за атрыманне хабару ў буйным памеры. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю