Top.Mail.Ru

Да + 11 °С, але без парасона не абысціся: якім будзе надвор'е 18 лістапада

У Беларусі 18 лістапада ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ноччу 2-7 м/с, днём 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5 градусаў. Днём будзе 4-9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 11.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю