Top.Mail.Ru
235

Да +22°C чакаецца ў Беларусі 23 жніўня

Да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 жніўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе без істотных ападкаў, удзень пераважна на паўночным захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца заходні 3-8 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, удзень — 16-22.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю