Зрабіць гэта можна анлайн у тэматычным раздзеле «Дзяржаўны знак якасці» на партале «качество.бел» — vote.gskp.by.
Нагадаем, што ў 2025 годзе былі ўнесены змяненні ў парадак і крытэрыі прысваення прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці. З улікам гэтага, абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі ў Дзяржстандарт прадстаўлены заяўкі ад больш як 120 прадпрыемстваў краіны з 200 найменнямі прадукцыі.

Яны накіраваны ў адказныя органы для ацэнкі па чатырох паказчыках якасці (бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць).
А вось пяты паказчык — эстэтычнасць — ацэньваюць спажыўцы.