Да 26 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 16 верасня, у асобных раёнах раніцай і ноччу прагназуецца туман, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 3-8 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе плюс 7-13 градусаў, месцамі — плюс 4-6 градусаў, максімальная днём — 20-26 градусаў цяпла.