Top.Mail.Ru
220

Да +27°С і без дажджоў. Сіноптыкі расказалі пра надвор’е ў Беларусі на 20 верасня

У Беларусі 20 верасня будзе пераважна без ападкаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 27 градусаў цяпла. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 8-13 градусаў цяпла, па захадзе — да плюс 16. Днём будзе ад плюс 18 градусаў па паўночным усходзе да плюс 27 градусаў па паўднёвым захадзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю