Top.Mail.Ru

Да +27 °С і кароткачасовыя дажджы. Сіноптыкі расказалі аб надвор’і на 29 жніўня

У Беларусі днём 29 жніўня месцамі чакаюцца навальніцы і ўзмацненне ветру. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ноччу слабы, днём 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с, месцамі па захадзе 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў цяпла, па заходняй палавіне — плюс 11-16. Днём будзе 21-27 градусаў вышэй за нуль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю