Top.Mail.Ru
227

Да +28°С, месцамі навальніцы і туманы. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 5 жніўня

Да 28 градусаў, месцамі навальніцы і туманы прагназуюцца ў Беларусі 5 жніўня. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах, днём месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, ноччу 3-8 м/с, днём 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў цяпла. Днём будзе 22-28 градусаў вышэй за нуль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю