Top.Mail.Ru
283

Да +30°C чакаецца ў Беларусі 3 верасня

У Беларусі 3 верасня днём па паўднёва-заходняй палове краіны тэмпература паветра дасягне 30 градусаў спёкі, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У сераду чакаецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў 3-8 м/ з, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 градусаў па ўсходзе да плюс 18 градусаў па захадзе. Днём будзе 22-28 градусаў цяпла, па паўднёва-заходняй палове — да плюс 30.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю