Навальніцы, месцамі моцныя дажджы і да плюс 30 градусаў — якое будзе надвор’е ў Беларусі ў панядзелак, 13 ліпеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
У начныя гадзіны па поўначы ў асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны ад слабага да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу — ад плюс 12 да плюс 18 градусаў, днём — ад 24 да 30.