Top.Mail.Ru
186

Да +32 °C чакаецца ў Беларусі 29 жніўня

У Беларусі 29 жніўня на большай частцы тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей тэмпература паветра дасягне 30-32 градусаў цяпла, у сувязі з чым у іх аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы 4—9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 градусаў па ўсходзе да плюс 19 градусаў па захадзе. Днём будзе 25—30 градусаў цяпла, па захадзе — да плюс 32.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю