Top.Mail.Ru
268

Да + 33 °C чакаецца ў Беларусі 16 жніўня

У Беларусі 16 жніўня ў некаторых раёнах тэмпература паветра дасягне 33 градусаў спёкі, у сувязі з чым у Брэсцкай вобласці аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У суботу ноччу чакаецца невялікая, днём пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні 3-8 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с, у асобных раёнах 15-18 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, месцамі — плюс 7-8 градусаў, у заходніх раёнах — 16-18 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 23-29 градусаў, месцамі, а па Брэсцкай вобласці ў многіх раёнах — плюс 30-33 градусы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю