Top.Mail.Ru
222

Да +33°С і месцамі навальніцы. Якім будзе надвор’е ў апошні дзень лета ў Беларусі?

Да плюс 33 градусаў і месцамі навальніцы чакаюцца ў Беларусі 31 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У нядзелю, 31 жніўня, у краіне будзе дзейнічаць аранжавы ўзровень небяспекі. У дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра дасягне 30-33 градусаў цяпла.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па заходняй палове, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 13 да 19 градусаў цяпла, месцамі плюс 11-12, максімальная днём складзе ад 27 да 33 градусаў цяпла, у заходніх і паўночна-заходніх раёнах — 22-26 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю