Top.Mail.Ru

Да 95% замацаванасці на месцах. Іванец аб кадравым пытанні з педагогамі ў рэгіёнах

Як у рэгіёнах замацоўваюць маладых педагогаў, у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Сфера адукацыі цяпер павінна вырашаць не толькі пытанні навучання, але і многія спадарожныя, якія ўзнікаюць з развіццём тэхналогій. «Сёння сістэма адукацыі ва ўсім свеце знаходзіцца перад сур’ёзным выклікам — лічбавізацыя, развіццё новых тэхналогій, у тым ліку штучнага інтэлекту. Таму мы думаем пра нашых педагогаў, прычым не толькі пра маладых спецыялістаў. З новага навучальнага года на базе Акадэміі нацыянальнай адукацыі мы прадоўжым у абноўленым фармаце анлайн-школу для педагогаў, вопытных настаўнікаў, дзе будзем знаёміць з новымі методыкамі выкладання, падыходамі ва ўмовах выклікаў лічбавізацыі. Мы запусцім новую праграму павышэння кваліфікацыі дырэктараў школ, яна будзе поўнасцю перафармаціравана і выключна практыка-арыентаваная. Прыязджаючы ў Акадэмію нацыянальнай адукацыі, кожны дырэктар зможа наведаць канкрэтную школу, гімназію, ліцэй і азнаёміцца з практычнымі кейсамі работы, ці гэта будуць з дзецьмі, якія патрабуюць асаблівых адукацыйных умоў, ці з адоранымі дзецьмі, альбо там, дзе вельмі добра наладжаны працэс выхавання падрастаючага пакалення», — падкрэсліў кіраўнік Мінадукацыі.

  • Андрэй Іванец расказаў, што папаўненне кадраў у сферы адукацыі ў бягучым годзе значнае. «Маладых спецыялістаў ва ўстановы адукацыі ў цэлым па рэспубліцы прыйшло практычна 6 тыс. Гэта выпускнікі каледжаў і ўніверсітэтаў. Мы ўдзяляем ім асаблівую ўвагу. Для нас важна, каб кожны малады спецыяліст знайшоў сваю школу, дзіцячы сад, каледж, у якім ён будзе хацець працаваць кожны дзень. Для нас працэнт замацавання — гэта, напэўна, адзін з арыенціраў. Мы бачым, што ў шэрагу рэгіёнаў замацаванне маладых спецыялістаў-педагогаў перасягае 90-95%. Гэта сведчыць аб тым, што ствараюцца дастойныя ўмовы — настаўніцтва, сацыяльныя гарантыі, камфортны творчы калектыў у той школе, у якую прыходзіць малады спецыяліст», — акцэнтаваў увагу ён.

У новых гарадскіх мікрараёнах, дзе будуюцца школы, не толькі для педагогаў, але і для вучняў, у тым ліку першакласнікаў, імкнуцца стварыць максімальную зручнасць, каб класы не былі перапоўненыя. «Адно з важных пытанняў, на якія звяртаюць увагу бацькі, — двухзменны рэжым работы школ. Мы кожны год паэтапна рухаемся да таго, каб ствараць найбольш камфортныя ўмовы менавіта адназменнага рэжыму работы школ. І мы дастаткова сур’ёзна ў гэтым напрамку рушылі наперад. Толькі 15% школ будуць працаваць у дзве змены, а 85% школ — у адназменным рэжыме. Таму дырэктар нейкай школы і спрабуе больш шчыльна размясціць хлопчыкаў і дзяўчынак, але гэта для таго, каб стварыць магчымасць навучання ў першую змену, і тут да гэтага трэба адносіцца з разуменнем», — дадаў міністр адукацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю