Top.Mail.Ru
172

Да Br9,7 тыс. вырастуць у Беларусі субсідыі на арганізацыю сваёй справы

У Беларусі з 1 жніўня вырастуць субсідыі ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Памер субсідыі ў гарадах складзе 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (БПМ). З 1 жніўня да 31 кастрычніка 2025 года гэта будзе Br5364,92.

У малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, а таксама ў сельскіх населеных пунктах памер субсідыі складзе 15 БПМ. З 1 жніўня да 31 кастрычніка 2025 года гэта будзе Br7315,80.

Пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак, субсідыя складзе 20 БПМ. З 1 жніўня да 31 кастрычніка 2025 года гэта будзе Br9748,40.

Каб атрымаць субсідыю, неабходна быць зарэгістраваным як беспрацоўны ў Службе занятасці, быць старэйшым за 18 гадоў, напісаць заяву ў службу занятасці і прадаставіць бізнес-план (спецыялісты могуць дапамагчы)

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю