Top.Mail.Ru
240

Да Дня абароны дзяцей у Батанічным садзе пройдзе свята

Традыцыйнае свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, пройдзе 31 мая і 1 чэрвеня ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўстановы.


Святочная праграма «Падарым радасць дзецям» будзе працаваць з 10:00 да 19:00 і разлічана на сямейную аўдыторыю: малых ад 6 месяцаў, дашкольнікаў, школьнікаў і іх бацькоў.

Гасцей чакае насычаная забаўляльная праграма:

  • анімацыйныя шоу;
  • выступленні дзіцячых калектываў;
  • навуковае шоу;
  • шоу мыльных бурбалак;
  • танцавальны флэшмоб;
  • майстар-класы;
  • забег паўзункоў;
  • модныя паказы;
  • зона прыгажосці;
  • разнастайныя фотазоны, лекторыі, а таксама буккросінг і зона кнігалюбаў.

Таксама падчас свята пройдзе дабрачынная акцыя Усе жадаючыя змогуць перадаць кнігі, цацкі, школьныя прылады або сродкі гігіены, якія пасля будуць накіраваны ў дзіцячыя дамы.

Для дзяцей да 3 гадоў, удзельнікаў ВАВ, інвалідаў усіх груп, а таксама дзяцей са шматдзетных сем’яў (пры прад’яўленні пасведчання) уваход бясплатны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю