Штогод у кожную трэцюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца дзень медыцынскага работніка. З нагоды прафесійнага свята Белстат склаў «медыцынскую» статыстыку.
У Беларусі 56 200 урачоў, з іх 49 100 — практыкуючых. Таксама налічваецца 123 900 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу.
Сярод урачоў і сярэдніх медыцынскіх работнікаў больш за ўсё жанчын — 72,8% і 94,7% адпаведна.
Сярэдні ўзрост беларускага доктара — 42,5 гады. Ён часцей мае першую кваліфікацыйную катэгорыю і выбірае напрамкам тэрапію (17 600 спецыялістаў).
Хірургаў у Беларусі таксама шмат — 14 500 чалавек. А вось педыятраў усяго 4 400 і гэта на 1 801 383 дзіцяці.
Сярод сярэдніх медработнікаў больш за ўсё медсясцёр — 82 700 чалавек. Фельчараў — 10 400, акушэраў — 4 300. Зубныя тэхнікі ў Беларусі дэфіцытныя — усяго 1 600 спецыялістаў.
Больш за ўсё ўрачоў на 10 000 чалавек у Мінску — 76 спецыялістаў. Менш за ўсё ў Магілёўскай вобласці — усяго 44 урача. Затое па колькасці медсясцёр на 10 000 чалавек Магілёўшчына нават лепшая за сталіцу — 137 супраць 136.Беларусь займае лідзіруючую пазіцыю ў СНД па забяспечанасці насельніцтва медыцынскімі работнікамі. У нас прыпадае 54 урача на 10 000 насельніцтва. Для параўнання ў Нарвегіі гэты паказчык 49,1, у Германіі — 45,5, а ў Швейцарыі — 44,8.
Больш за трэць паліклінік і амбулаторый размешчана ў Мінску і Мінскай вобласці.
У Беларусь па медыцынскія паслугі штогод прыязджаюць тысячы турыстаў. Часцей за ўсё з Расіі, Казахстана, Латвіі, Сербіі і Кітая. Любяць замежнікі беларускія здраўніцы і стаматолагаў, але амаль палова прыязджае па стацыянарнае лячэнне.
Намінальна налічаны сярэднямесячны заробак у беларускіх урачоў складае Br3859,7, у медсясцёр — Br1950,8. За год яна вырасла на 16,9%.
Фота з адкрытых крыніц