Top.Mail.Ru
729

Да канца 2026-га забяспечаны бесперашкодны доступ звыш 30 таварных пазіцый да дзяржзакупак на рынку ЕАЭС

На нядаўнім пасяджэнні Савета ЕЭК было разгледжана больш за 20 пытанняў у сферах мытнага рэгулявання, фінансавага рынку, макраэканамічнай палітыкі, развіцця турызму і іншых, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


Дэталёва абмеркаваны план мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгічных кірункаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года і няўзгодненыя пункты «дарожнай карты» па рэалізацыі дэкларацыі-2030.

Адобраны праекты рашэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета «Аб асноўных арыенцірах макраэканамічнай палітыкі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 2026–2027 гады» і «Аб падыходах да гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы фінансавага рынку і фарміраванні агульнага фінансавага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза».

Беларускім бокам ініцыіравана ўнясенне змяненняў у раней прынятае рашэнне Савета Камісіі, прадугледжваецца падаўжэнне дзеяння дадатку да правіл на 2026 год — 317 таварных пазіцый могуць уключацца ў Еўразійскі рэестр прамысловых тавараў дзяржаў-членаў на падставе прад’яўлення адпаведнага сертыфіката. Акрамя таго, дадатак да правіл дапаўняецца ўмовамі вытворчасці для асобных тавараў хімічнай прамысловасці, фармацэўтычнай прадукцыі, медыцынскіх вырабаў.

Як растлумачылі ў ЕЭК, гэта рашэнне дае магчымасць вытворцам уключэння тавараў у Еўразійскі рэестр прамысловай прадукцыі, а пастаўшчыкам такіх тавараў — магчымасць атрымання выпіскі з рэестра для мэт удзелу ў дзяржзакупках дзяржаў-членаў. Гэта забяспечыць бесперашкодны допуск гэтых тавараў да дзяржаўных закупак на рынку ЕАЭС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю