Top.Mail.Ru
216

Да канца года рухомы састаў сталічнага метрапалітэна папоўніцца 20 вагонамі

Будучыя пастаўкі вагонаў для трэцяй лініі метрапалітэна абмеркавалі на сустрэчы старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і прадстаўнікі расійскага «Трансмашхолдынга» 29 верасня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



«Трансмашхолдынг» — адзін з сусветных лідараў транспартнага машынабудавання, вядучы ў Расіі і СНД распрацоўшчык і вытворца рухомага саставу для чыгуначнага і гарадскога рэйкавага транспарту, а таксама сярэднеабаротных рухавікоў рознага прызначэння.

— У нас склаліся добрыя дзелавыя адносіны: летась была пастаўка сямі электрацягнікоў, сёлета запланаваны выраб 20 вагонаў, якія таксама запатрабаваны. Цяпер у нас ідзе будаўніцтва трох новых станцый — другой чаргі Зялёналужскай лініі метрапалітэна. Плануем завяршыць гэтыя работы ў бліжэйшыя пару гадоў, і нам спатрэбіцца прадукцыя вашага прадпрыемства. Мы бачым, што яна якасная, камфортная і карыстаецца попытам, таму гатовыя да далейшага супрацоўніцтва, — адзначыў, адкрываючы сустрэчу, Уладзімір Кухараў.

Віцэ-прэзідэнт «Трансмашхолдынга» Аляксандр Чабакоў падкрэсліў, што Мінск для кампаніі вельмі цікавы і важны з пазіцыі экспарту. Старшыня Мінгарвыканкама даручыў вывучыць перспектывы не толькі найбліжэйшых, але і доўгатэрміновых паставак з улікам будаўніцтва новых станцый метро, і прапанаваў расіянам паўдзельнічаць у тэндары на пастаўку рухомага саставу на 2026—2027 гады.

— З прадпрыемствамі ў складзе «Трансмашхолдынга» мы супрацоўнічаем з 1983 года, і сёння з 418 нашых вагонаў 374 — расійскай вытворчасці. Да канца года нам паставяць яшчэ 20: два саставы ў лістападзе і яшчэ два — у снежні. Прапрацоўваем пытанне далейшай закупкі рухомага саставу для трэцяй і кальцавой ветак метрапалітэна. Нашых расійскіх партнёраў вызначае своечасовае выкананне ўсіх заказаў, аператыўны адказ на нашы просьбы — усе пажаданні выконваюцца амаль імгненна, — адзначыў дырэктар «Мінскага метрапалітэна» Аляксей Шылаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю