Пашырэнне зоны ветэрынарных паслуг абмеркавалі на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме 19 мая, перадаюць «Минск-Новости».
— У гэтым годзе плануецца пашырэнне зоны аказання платных ветэрынарных паслуг. У трэцім квартале запланавана адкрыццё новай дзяржаўнай ветэрынарнай клінікі. З 1 верасня пачне працаваць стацыянар для жывёл, у прыватнасці для назірання пасля наркозу. Таксама плануецца пашырыць спектр паслуг: лячэнне і пратэзаванне зубоў, пераліванне крыві, УГД сэрца. Усяго за 2025 і 2026 гады ў Мінску плануецца адкрыць пяць новых ветэрынарных клінік. У другім паўгоддзі пачне дзейнічаць навучальны клас для перадачы вопыту і навучання спецыялістаў, — расказаў начальнік Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі Дзмітрый Шалойка.
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў даручыў знайсці для новай клінікі прыдатнае памяшканне.
— Перад вамі стаіць сур’ёзная задача — пашырэнне паслуг. Трэба дакладнае разуменне, дзе мы хуткім часам адкрыем клінікі і якія паслугі там будзем аказваць. Таксама арганізацыя павінна выконваць функцыю рэгулятара ветэрынарнай індустрыі горада, — адзначыў Уладзімір Кухараў.
Старшыня Мінгарвыканкама таксама даручыў прыняць меры па развіццю, у тым ліку ў частцы аказання ветэрынарных паслуг, прадпрыемству «Фауна горада». І прадставіць яму дакладны план па гэтым пытанні.
На сёння ў склад Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі ўваходзіць дзевяць раённых ветэрынарных станцый, адна ветэрынарная клініка, адна гарадская ветэрынарная лабараторыя, дзевяць лабараторый ветэрынарна-санітарнай экспертызы і тры ветэрынарныя аптэкі.